Экс-дацэнтцы МДЛУ Дулінай прысудзілі 3,5 года зьняволеньня за камэнтар незалежнаму мэдыя

НатальляДуліна. Менск, 2021

Яе абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай Натальлі Дулінай праходзіў у Менскім абласным судзе з 7 лютага ў закрытым рэжыме.

10 сакавіка ёй прысудзілі 3,5 года зьняволеньня ў калёніі і абвінавацілі паводле двух артыкулаў КК:

  • ч. 1 арт. 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
  • ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Вырак вынесла судзьдзя Палішчук.

Як стала вядома, Натальля падчас вынясеньня выраку усьміхалася, уяе былі рукі ў кайданках за сьпінай. Яна змагла сказаць: «Прыйдзе вясна!»

Натальлю Дуліну абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4) і «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Ён пагражае да 6 гадоў турмы.

У кастрычніку 2022 году сілавікі паказалі «пакаяльнае відэа», дзе Натальля вельмі годна і спакойна кажа, што давала камэнтар «Эўрарадыё» і ведала, што яно прызнанае экстрэмісцкім.

За інтэрвію нібыта «экстрэмісцкім» СМІ на 5 гадоў асудзілі вайсковага аналітыка Ягора Лебядка і на 2 гады жонку свабодаўца Ігара Лосіка Дар’ю Лосік.

Хто такая Натальля Дуліна

Натальля Дуліна скончыла спачатку Менскі тэхналягічны тэхнікум. Пасьля яго — Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт. Стажыравалася ў Італіі ва ўнівэрсытэце гораду Пэруджы. У Лінгвістычным выкладала італьянскую мову 29 гадоў — да звальненьня восеньню 2020 году з палітычных матываў.

Дуліна лічыцца адным з найлепшых адмыслоўцаў па італьянскай мове ў Беларусі. Яна 29 гадоў выкладала італьянскую мову ў Лінгвістычным унівэрсытэце ў Менску.

У жніўні 2020 году Натальля Дуліна падтрымала пратэсты. 1 верасьня 2020 году выкладчыца адмяніла свае заняткі ў Лінгвістычным.

26 кастрычніка была студэнцкая акцыя каля БДУ, падчас якой Натальлю затрымалі і пасадзілі на 14 сутак. З працы яе пасьля гэтага звольнілі.

Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, якая падтрымала страйк і студэнтаў-пратэстоўцаў. У 2020 годзе яна адседзела 14 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і была звольненая з унівэрсытэту. Агулам з 2020 году яе затрымлівалі шэсьць разоў.

Усяго па адміністрацыйных справах, пачынаючы з 2020 году, Натальлю затрымлівалі 6 разоў, у асноўным на 15 сутак, па надуманых абвінавачваньнях.

3 кастрычніка 2022 году затрымалі ўжо па крымінальнай справе — у кватэру ўварваліся ня менш як 6 сілавікоў са зброяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны не разумеюць: мы значна свабаднейшыя за іх. Нават за кратамі». Расказваем, хто такая Натальля Дуліна

Са жніўня 2020 году яна пасьлядоўна выступае супраць гвалту. Яна падтрымала студэнцкі пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і жорсткасьці з боку сілавікоў.

Дуліну некалькі разоў затрымлівалі, у кастрычніку 2020 году яе арыштавалі на 14 сутак за падтрымку студэнцкага пратэсту і ўдзел у агульнанацыянальным страйку.

Падчас страйку яна зьвярнулася да студэнтаў у тэлеграм-канале «МДЛУ за свабоду» з заявай ад выкладчыкаў, якія выступаюць за перамены. Пасьля ўдзелу ў страйку дацэнтку звольнілі з МДЛУ. Дуліна лічыцца адным з найлепшых спэцыялістаў па італьянскай мове ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску за «экстрэмізм» судзяць экс-дацэнтку МДЛУ Натальлю Дуліну