На відэа з затрыманьнем мужчыны, падазраванага ў выбуху самалёта ў Мачулішчах, што апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, — садовае таварыства «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Затрыманьне мужчыны на відэа адбылося ў суботу.
Паведамляецца, што гэта Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога распаўсюджвалі раней сілавікі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што ягонае фота паказвалі мясцовым жыхарам на мінулым тыдні сілавікі — аднак ніхто зь вяскоўцаў гэтага чалавека ў вёсцы ніколі ня бачыў.
Вяскоўцы кажуць, што на відэа затрыманьня меркаванага «ўкраінскага тэрарыста» фігуруе дом друкара Алега Сычова — яго разам з жонкай сілавікі затрымалі на мінулым тыдні ў гэтым самым доме. Цяпер Сычовых утрымліваюць у СІЗА КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ДзяржТБ паказала відэа «прызнаньня» «дывэрсанта», КДБ завёў справу аб «спробе акту тэрарызму». Сабралі заявы ўладаў і рэакцыі на іхГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік ByPol Азараў: Нам нічога не вядома пра чалавека, якога затрымалі праз дывэрсію ў МачулішчахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МЗС Украіны пра абразу Зяленскага: «Пакінем гэты акт бясьсільля без адказу». Як яшчэ адрэагавалі ў Кіеве на заявы Лукашэнкі