Міністэрства ўнутраных спраў 3 сакавіка ўнесла яшчэ 16 чалавек у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», цяпер у ім 2503 прозьвішчы.
Сярод іншых у сьпісе цяпер фігуруе шэраг палітвязьняў — асуджаны да 4,5 года пазбаўленьня волі Ільля Мігно, Алесь Папковіч — да двух гадоў, Андрэй Шункевіч — 2,5 года.
Усяго сярод абнаўленьня шэсьць чалавек, якія адбываюць пакараньне, і дзевяць зь непагашанай судзімасьцю.
У розных спалучэньнях ім прад’яўленыя пералічаныя вышэй артыкулы КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 4 сакавіка: адваката адправілі ў калёнію за ўдзел у пратэстах; 80-гадовага краязнаўцу асудзілі за пост у Фэйсбуку