Праваабаронцу Насту Лойку абвінавачваюць па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу

Наста Лойка, архіўнае фота 2020 году

Насьце Лойцы прад’явілі абвінавачаньне ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК).

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы Human Constanta.

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 году. Пасьля затрыманьня ёй некалькі разоў прысуджалі па 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 19.1 («Дробнае хуліганства»). Пазьней стала вядома, што яе абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.

Цяпер Наста Лойка ў СІЗА-1 Менску.

Паводле інфармацыі Human Constanta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін.

Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітычнай зьняволенай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам за пароль ад тэлеграма
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеная Наста Лойка адмовілася падчас сьледзтва даваць паказаньні ў справе «Вясны»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праваабаронцай 2022 году» назвалі палітзьняволеную Насту Лойку, «журналістам году» — Аксану Колб
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Constanta адказала на артыкул «Беларусь сегодня», у якім Насту Лойку вінавацяць у «шпіянажы»