Аб прызэрцы Алімпіяды Надзеі Астапчук на Акрэсьціна: «Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразьняку»
Надзея Астапчук
Легендарную беларускую лёгкаатлетку, прызэрку Алімпіяды-2008 Надзею Астапчук затрымалі 15 сьнежня.
Расейская журналістка Кацярына Яньшына знаходзілася на Акрэсьціна з 5 па 20 студзеня. Яна расказала «Нашай ніве» , што чула ад сваіх сукамэрніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела спартоўка.
Калі Кацярына была ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), ёй расказвалі, што Надзея Астапчук на Акрэсьціна. У ЦІП вельмі горача, а на Акрэсьціна, наадварот, вельмі холадна.
Паводле сукамэрніц Кацярыны, спартоўка захварэла падчас зьняволеньня, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразьняку.