Хроніка перасьледу 6 лютага: арыштавалі вакаліста гурту «Бан Жвірба», затрымалі супрацоўніцу «Народнай Волі»

Сілавікі ў Менску, 2020

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян. У студзені-лютым сілавікі масава караюць «суткамі» музыкаў.

Арыштавалі вакаліста «Бан Жвірбы»

Вакаліст гурту «Бан Жвірба» Дзьмітры Гаўрылін арыштаваны на 15 сутак. Пра гэта паведаміў грамадзкі актывіст Ільля Міронаў.

Гаўрыліна разам з жонкай затрымалі ў канцы студзеня.

9 лютага Дзьмітры павінен выйсьці з гомельскага ІЧУ на волю.

«Бан Жвірба» — вядомы музычны гурт з Гомля, заснаваны ў 1999 годзе. Грае музыку ў жанры фольк-рок. Гаўрылін грае ў гурце ад самага пачатку ягонай дзейнасьці. Калектыў выдаў некалькі альбомаў, выступаў на нацыянальных і міжнародных фэстывалях у Беларусі, Украіне, Польшчы і Расеі.

Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газэты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

У «пакаяльным відэа» Анастасія Шаркевіч кажа, што адміністравала тэлеграм-канал выданьня. Да 2020 году Шаркевіч працавала на дзяржаўных тэлеканалах, піша @mediazona_by.

Сацсеткі і сайт «Народнай Волі» не прызнаныя «экстрэмісцкімі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 лютага: «хапун» у Лепелі; на відэаапэратара Падабеда завялі крымінальную справу; бард Мельнікаў на волі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад арыштаў да прызнаньня «экстрэмісцкім фармаваньнем». Як у Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць музыкаў