Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканьняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (32 рублі). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Цяпер стала вядома, што на ініцыятыву адміністрацыі гомельскай калёніі супраць Алены завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
Алену Гнаўк асудзілі на 3,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 3200 рублёў. Гнаўк прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.
З 2020 году Алену мэтанакіравана перасьледавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі ў «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў вырак пэнсіянэрцы Алене Гнаўк ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 65-гадовай актывістцы Алене Гнаўк прысудзілі 3,5 года калёніі за «паклёп на Лукашэнку»