Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру

Your browser doesn’t support HTML5

У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.

Імпульсам для іх шмат у чым стаў гісторык і журналіст Свабоды Сяргей Абламейка. Пра тое, каму і чаму Каліноўскі замінае Расеі, ён расказаў Дзьмітрыю Гурневічу.