У Eрусаліме ў выніку тэракту каля сынагогі загінулі сем чалавек, яшчэ дзесяць параненыя

Аўтамабіль падазраванага ў тэракце ў Ерусаліме

У Ерусаліме побач з сынагогай адкрылі страляніну, у выніку тэракту забітыя сем чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненьні, перадае выданьне Jerusalem Post.

Інцыдэнт, паводле зьвестак выданьня, адбыўся каля сынагогі ў раёне Нэвэ-Яакаў. Калі прыхаджане выходзілі з сынагогі, па іх адкрылі агонь. Паліцыя заявіла, што падазраваны ў нападзе быў застрэлены.

Паводле інфармацыі выданьня Yedioth Ahronoth, тэрарыст — жыхар арабскага раёна Шуафат ва Ўсходнім Ерусаліме, зьвязаны з тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС.

На месцы здарэньня паліцыянты знайшлі пісталет, зь якога, імаверна вёўся агонь па мінаках. Паліцыя праводзіць ператрусы ў навакольлях сынагогі ў пошуках памагатага стрэлка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як за год зьмянілася стаўленьне беларусаў да вайны. Тлумачыць сацыёляг Вардамацкі