CNN: Дзярждэпартамэнт ЗША шукае кандыдата на пасаду спэцпрадстаўніка па Беларусі

Вікторыя Нуланд, сакавік 2022

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША «шукае адпаведнага, прафэсійнага кандыдата» на пасаду спэцыяльнага прадстаўніка па Беларусі, заявіла намесьніца дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях Вікторыя Нуланд.

Вікторыя Нуланд, намесьніца дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях, заявіла на слуханьнях у камітэце міжнародных спраў Сэнату, што праца пасланьніка зьяўляецца «складанай», у асноўным таму, што вам давядзецца працаваць па-за межамі краіны, у сталіцы Літвы Вільні.

«У нас ёсьць вельмі добры павераны, які выконвае большую частку кантактнай працы на месцы, сказала Нуланд, але наша памочніца дзяржсакратара ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Карэн Донфрыд і яе намесьнік Робін Даніган рэгулярна праводзяць кансультацыі зь беларускім бокам», – цытуе CNN словы Нуланд.

Яна дадала: «Я б не сказала, што мы дасягнулі відавочнага посьпеху. Але і інтэнсіўна працавалі зь беларускай апазыцыяй і спадарыняй Ціханоўскай, сакратар бачылася зь ёй рэгулярна. Такім чынам, мы працягваем працаваць над гэтым, і я спадзяюся, што ў недалёкай будучыні ў нас з вамі будзе з кім пагаварыць».

  • Злучаныя Штаты прыпынілі дзейнасьць сваёй амбасады ў Менску неўзабаве пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ў леташнім лютым.
  • Былы прадстаўнік ЗША Джулі Фішэр пакінула сваю пасаду ў чэрвені 2022 году, рэжым Лукашэнкі забараніў ёй выконваць абавязкі амбасадара ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей патлумачыў, чаму МЗС адклікала агрэман амбасадаркі ЗША Фішар