Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і перадала просьбы ад беларускай дыяспары, у прыватнасьці, каб «Харватыя не патрабавала апастылю ад беларусаў, якія ня могуць вярнуцца ў краіну».
Таксама прагучала падзяка ўладам краіны Харватыі за рашэньне выдаваць шэнгенскія візы беларусам:
«Ад студзеня Харватыя далучылася да шэнгенскай прасторы. Візы выдаюцца праз консульства ў Маскве, але абмяркоўваецца магчымасьць выдачы віз і ў Менску».
During our meeting this morning, I thanked 🇭🇷FM @grlicradman for supporting Belarusians in the @UN & @OSCE. We are united by the experience of fighting against dictatorship for our freedom & identity. Now we will work to increase cooperation & bring our nations closer together. pic.twitter.com/UkNdXOjfaE
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) January 26, 2023
«Харватыя ня будзе прызнаваць рашэньняў незаконных судоў супраць Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і іншых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, — падкрэсьлілі ў офісе. — Харватыя не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам і будзе працягваць працу з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл».
Акрамя таго, гаворка ішла пра пашырэньне санкцый супраць афіцыйнага Менску.
«Бакі абмеркавалі рэабілітацыйную праграму для былых палітвязьняў і сем’яў рэпрэсаваных. Падобныя ўжо існуюць у Нарвэгіі, Італіі і Гішпаніі. Таксама гаварылі пра студэнцкія і культурныя абмены», — дадалі ў офісе.
- Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Харватыю працягваўся з 26 па 27 студзеня.