Ужо сёньня, 28 студзеня: дзень памяці Генадзя Грушавога

Генадзь Грушавы

Падзеі 28 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

28 студзеня 2014 году памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю».

Гэты дзень у гісторыі

1573 — утвораная Варшаўская канфэдэрацыя, якая выступала ў абарону рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.

1577Стэфан Баторы надаў Мазыру магдэбурскае права, горад атрымаў герб.

Стэфан Баторы

1588 Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1820 — расейская экспэдыцыя на шлюпах «Усход» і «Мірны» адкрыла Антарктыду.

У гэты дзень нарадзіліся

1889 Язэп Мамонька, беларускі палітычны дзяяч.

Язэп Мамонька

1903 Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч БССР.

1919Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.

1940Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік.

Леанід Дайнека

1943Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Халіп: Пташуку не далі зьняць фільм пра Каліноўскага

1955Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007–2012 гадах.

У памяці

1996 Ёсіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Ёсіф Бродзкі

2002Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка А.Ліндгрэн: “І ў нас дзеці чытаюць мала”

2004 Леанід Побаль, беларускі археоляг.