Паводле СМІ, у аўтобусе ехалі 37 пасажыраў зь Беларусі.
Прэс-сакратар Галоўнага ўпраўленьня ваяводзкай паліцыі ў Любліне Анджэй Фіёлек паведаміў, што аварыя адбылася каля 1:30. Было ўстаноўлена, што кіроўца аўтобуса, імаверна, не скарэктаваў хуткасьць з улікам дарожных умоваў, аўтобус вылецеў у кювет і перавярнуўся на бок, паведамляе portalsamorzadowy.pl.
Польскія мэдыя называюць розную колькасьць пацярпелых, якіх даставілі ў бальніцы: portalsamorzadowy.pl са спасылкай на польскую паліцыю кажа пра 3 параненых, RadioZet паведамляе пра 7 пацярпелых, польскі партал wydarzenia.interia.pl піша, што пасьля аварыі шпіталізаваныя 10 чалавек.
Па дадзеных тэлеграм-канала «Водители Польши», аўтобус накіроўваўся зь Беларусі ў Італію.