Упершыню ў Беларусі музычны гурт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Выступ гурту Tor Band. Архіўнае фота

Кліпы на песьні гурту зьбіралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Рашэньне, якім гурт Tor Band прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем», 16 студзеня прыняў КДБ Беларусі, паведамляе правааабарончы цэнтар «Вясна».

Удзельнікаў гурту Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы сьнежня паведамлялася, што яны ня выйшлі на волю пасьля 60 дзён арышту.

Tor Band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песьні «Мы не „народец“», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набіралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Гурт Tor Band заняў 109-е месца ў сьпісе экстрэмісцкіх арганізацыяў, які вядзе МУС Беларусі. Гэта адзіны ў сьпісе музычны калектыў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыкі гурту Tor Band ня выйшлі на волю пасьля 60 сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За кожную песьню ім даюць па 15 содняў». Што адбываецца з музыкамі TOR BAND