Зборнік гістарычных дакумэнтаў у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Кніга «„Вызваленыя“ i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакумэнтах беларускiх архiваў»

Гэта кніга «„Вызваленыя“ i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакумэнтах беларускiх архiваў».

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кнігу «„Вызваленыя“ i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакумэнтах беларускiх архiваў».

Зьмешчаныя ў зборніку дакумэнты паходзяць пераважна з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадзкіх арганізацый Горадзенскай вобласьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» адно паведамленьне ў чаце, якое пакінулі 2,5 гады таму

Таксама ў «экстрэмісцкі сьпіс» дадалі:

  • Telegram-каналы і чаты: «Ивье. НОВОСТИ», «by_help Molo», «МОЛОДЕЧНО Chat»;
  • Старонку ў «Аднаклясьніках» «Ирина Боровик»;
  • Facebook-старонкі «BYPOL News», «1Пинск»;
  • Telegram-стыкеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг