Паліцыя Кабулу заяўляе, што афіцыйна пацьверджаная колькасьць загінулых — пяць чалавек. Міністэрства інфармацыі, якое кіруецца талібамі, называе лічбу 20 чалавек. Паводле яго, тэрарыст спрабаваў трапіць у МЗС, але ня здолеў.
Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьць. Кіраваная талібамі адміністрацыя сутыкнулася з паўстанцкім рухам баевікоў «Ісламскай дзяржавы», якія нацэліліся на замежнікаў, у тым ліку на амбасады Расеі і Пакістану і на гатэль, які абслугоўвае кітайскіх бізнэсоўцаў.
Выбух адбыўся ў ажыўлены час сутак у добра ўмацаванай зоне, акружанай кантрольна-прапускнымі пунктамі на вуліцы, дзе знаходзяцца некалькі міністэрстваў. Некаторыя краіны, у тым ліку Турэччына і Кітай, маюць амбасады ў гэтым раёне.
- Ніводная краіна не прызнала ісламісцкага Талібану, які захапіў уладу ў Афганістане ў жніўні 2021 году з хуткасьцю і лёгкасьцю, якія засьпелі сьвет зьнянацку. Прэзыдэнт Ашраф Гані ўцёк тады з краіны, а ягоны ўрад разваліўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расея дала «Талібану» зьніжку на збожжа і паліва