«Сёньня гэта самае вялікае міннае поле ў сьвеце, якое не толькі ўскладняе перасоўваньне людзей, але і выклікае сурʼёзныя збоі ў сельскай гаспадарцы, якая зьяўляецца адной з асноўных галінаў украінскай эканомікі», — сказаў Шмыгаль.
Адзначаецца, што 250 000 квадратных кілямэтраў — гэта ня толькі плошча Карэйскага паўвострава (каля 221 000 км²), але і плошча Румыніі (каля 238 000 км²) або Вялікабрытаніі (каля 244 000 км²).
У лістападзе МУС заяўляла, што патэнцыйна небясьпечнай з прычыны выбухованебясьпечных прадметаў застаецца прыкладна траціна тэрыторыі Ўкраіны.
У канцы кастрычніка міністар унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што на нядаўна вызваленых ад расейскай арміі тэрыторыях замінаваньне ўдвая большае, чым на раней дэакупаванай частцы Кіеўшчыны ці Чарнігаўшчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тысячы неразарваных мінаў, «могільнік» ракет у Харкаве. Як рэшткі боепрыпасаў ператвараюцца ў рэчавыя доказы для будучых судоў супраць РасеіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзярждэпартамэнт ЗША: разьмінаваньне Ўкраіны — найбольшы выклік з часоў Другой усясьветнай вайныГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ва Ўкраіне трэба абясшкодзіць ад мінаў звыш 30 мільёнаў гектараў зямлі