Сёньня ўначы праз станцыю Смаленск (у бок Беларусі) прайшоў спэцыяльны цягнік, у складзе якога знаходзілася каля 15 пасажырскіх вагонаў (у асноўным пляцкартных) з асабовым складам арміі РФ.
Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».
Паводле яго выкарыстаньне пасажырскага цеплавоза ТЭП70 прадугледжвае праходжаньне мяжы Расеі і Беларусі праз адзін з двух стыкавых участкаў: праз Чырвонае — Асінаўку ў Воршу або праз Рудню — Заольшу ў Віцебск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6 студзеня ў Беларусь прыбылі адразу два эшалёны з расейскай вайсковай тэхнікай. ФОТААдлегласьць да станцыі Орша 111 км, час руху з названым лякаматывам — ня больш за паўтары гадзіны. Да станцыі Віцебск — 133 км, час руху — каля дзьвюх з паловай гадзінаў.
Канал адзначае, што па колькасьці пасажырскіх вагонаў у цягніку можна ўмоўна падлічыць колькасьць кантынгенту, які перавозіцца, на прыкладзе плацкартных вагонаў, якая складзе каля 800 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустрэўся на палігоне з расейскімі салдатамі: «Робім агульную справу»