На аснове адкрытых крыніц па стане на 2 студзеня 2023 году журналістам выданьняў удалося ўстанавіць імёны 538 мабілізаваных, якія загінулі ў зоне баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны. Гэтыя зьвесткі ня ўлічваюць тых, хто загінуў пры абстрэле Макееўкі, паколькі іх імёны яшчэ не апублікаваны афіцыйнымі органамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія вайскоўцы і расейскія блогеры заявілі аб сотнях загінулых мабілізаваных РФ у Макееўцы. У Маскве прызналі 63 забітыхТолькі за апошні тыдзень сьнежня расьсьледавальнікі ўстанавілі імёны 46 мабілізаваных, якія загінулі на фронце ва Ўкраіне.
Рэальныя страты сярод мабілізаваных, удакладняюць журналісты, могуць быць значна вышэйшыя, паколькі ў многіх паведамленьнях аб салдатах, забітых ва Ўкраіне пачынаючы з кастрычніка, ня ўказваецца іх статус вайскоўца — ці быў ён мабілізаваным, кантрактнікам або добраахвотнікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Залужны расказаў, якую частку акупаваных тэрыторый адваявалі ўкраінцы ў 2022 годзеЗ улікам страт расейскіх сіл з кастрычніка па сьнежань найбольшая колькасьць загінулых мабілізаваных былі выхадцамі са Сьвярдлоўскай вобласьці (99 чалавек). На другім месцы — Чэлябінская вобласьць (43 чалавекі), на трэцім — Валгаградзкая вобласьць (32 чалавекі). Сярэдні ўзрост загінулых — 30–35 гадоў.
Яшчэ 38 мабілізаваных, паводле зьвестак расьсьледавальнікаў, памерлі на тэрыторыі Расеі — часьцей за ўсё праз праблемы з сэрцам, з прычыны няшчасных выпадкаў або праз злоўжываньне алькаголем на пунктах падрыхтоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас новай атакі на Ўкраіну Расея выпусьціла 69 ракет, украінцы зьбілі 54 зь іх