З 1 студзеня ўлады Польшчы скасавалі забарону на наведваньне і знаходжаньне ў 200-мэтровай зоне каля мяжы зь Беларусьсю.
Аднак, як паведамілі ў Памежнай службе Польшчы, працягвае дзейнічаць забарона ўваходу на памежную дарогу, пракладзеную ўздоўж мяжы (15 мэтраў ад мяжы).
У ведамстве адзначылі, што ўжо за першы дзень 2023 году памежнікі выпісалі два штрафы за шпацыр уздоўж агароджы каля Белавежы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт Польшчы ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь БеларусьсюПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 верасьня 2021 году пастанавіў увесьці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю.
У адпаведнасьці з указам у 183 памежных паселішчах Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў забараняліся ўсялякія масавыя мерапрыемствы. У гэтыя паселішчы ня маглі ўехаць людзі, якія ў іх не жывуць, — забарона тычылася і журналістаў. Тым, хто парушыць забарону на ўезд, пагражаў штраф або арышт, залежна ад судовага рашэньня.
Пазьней абмежаваньні аслабілі, працягвала дзейнічаць толькі забарона на наведваньне і знаходжаньне ў 200-мэтровай паласе каля мяжы.