Кіраўнік выведкі Ўкраіны цьвердзіць, што празь некалькі дзён Беларусь закрые мяжу для выезду расейцаў

Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўзброеных сіл Украіны Кірыл Буданаў

З 5 студзеня ў Расеі рыхтуюцца закрыць межы для выезду расейцам ва ўзросьце да 55 гадоў з тэрыторыі Расеі і Беларусі, сьцьвярджае кіраўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўзброеных сіл Украіны Кірыл Буданаў.

Днём раней міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у відэазвароце да расейскіх ваеннаабавязаных заявіў, што ў пачатку студзеня Расея абвесьціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын.

«Я дакладна ведаю, што ў вас застаўся прыкладна адзін тыдзень, пакуль яшчэ ёсьць хоць нейкі выбар. На пачатку студзеня расейскія ўлады закрыюць межы для мужчын, потым абвесьцяць ваеннае становішча і пачнуць чарговую хвалю мабілізацыі. Межы таксама будуць закрытыя і ў Беларусі», – сказаў Аляксей Рэзьнікаў у звароце 30 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ўкраіны: «У пачатку студзеня Расея абвесьціць чарговую мабілізацыю і закрые межы разам зь Беларусьсю»