З 1 студзеня 2023 году базавая велічыня складзе 37 рублёў, гаворыцца ў пастанове Савету міністраў ад 30 сьнежня.
У 2022 годзе базавая велічыня была роўная 32 рублям. Такім чынам, павышэньне складзе 15,6%. У адносным выражэньні гэта найбольшае павелічэньне пасьля 2016 году.
У 2021 годзе базавая велічыня складала 29 рублёў, у 2020-м — 27 руб., у 2019-м — 25,5 руб., у 2018-м — 24,5 руб., у 2017-м — 23 руб., у 2016-м — 21 руб., у 2015 -м — 18 руб.
Базавая велічыня — эканамічны паказьнік, які вызначае абстрактную каштоўнасьць пакупніцкай здольнасьці грошай, не зьвязаную з ацэнкай матэрыяльных ці нематэрыяльных дабротаў. Базавую велічыню ўвялі ў 2022 годзе для разьліку шэрагу сацыяльных выплат, прэмій і даплат, стыпэндый, пэнсій, падаткаў, штрафаў, збораў, пошлінаў і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя падаткі і рост заробкаў у бюджэтнікаў. Што ў Беларусі зьменіцца з 1 студзеня