Ужо сёньня: дзень памяці Дуніна-Марцінкевіча, 65-годзьдзе Зьмітра Коласа і 100-годзьдзе стварэньня СССР

Бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, адкрыты ў лістападзе 2008 году.

Падзеі 29 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1922 — падпісаная дамова аб утварэньні СССР.

1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.

1947 — у Остэргофэне (Нямеччына), на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР.

1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

1991 — праведзены рэфэрэндум аб дзяржаўнай незалежнасьці Ўзбэкістану.

1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1709Лізавета, расейская імпэратрыца.

1842Восіп Лунц, беларускі лекар і навуковец.

1863Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.

1936Яўген Шабан, паэт, драматург.

1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

1972 — Джуд Лоў, брытанскі актор, двойчы ляўрэат прэміі «Оскар».

Your browser doesn’t support HTML5

Дзе забараняюць Джуда Лоў? У Беларусі!

У памяці

1884 Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч , беларускі паэт і драматург.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мантаж у ваенных фота і таямнічая газэта Дуніна-Марцінкевіча. Пра што расказвае скандальная «Гісторыя беларускай фатаграфіі»

1926Райнэр Марыя Рыльке — аўстрыйскі паэт.

1937Яфім Мінін, беларускі мастак.

1986Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысёр, сцэнарыст.