У зборным партрэце сярэднестатыстычнага расейскага турыста ў 2022 годзе стала больш VIP і прэміюм-прадстаўнікоў, чаго не было раней, адзначыў старшыня праўленьня Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.
«Прыяжджаюць людзі сярэдняга ўзросту і клясы ў экскурсійна-пазнавальныя падарожжы. Для турыстаў з поўдня Расеі і Паўднёва-ўсходняй Азіі нашы балоты — вялікае дзіва», — зазначыў ён.
Па словах Гулага, спэцыфіка аказаньня паслугў расейцам такая, што ўсё можа мяняцца на хаду.
«Галоўны трэнд — уменьне быць гнуткім. Сёлета дабавілася адсутнасьць глыбіні рэзэрваваньня — максымум тыдзень-два. Сёньня на заўтра літаральна», — сказаў прадстаўнік туріндустрыі.
У сваю чаргу, як было заяўлена на прэс-канферэнцыі, ва ўмовах санкцый беларускія турысты сталі часьцей наведваць Расею — ня толькі Санкт-Пецярбург і Маскву, але і іншыя рэгіёны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У банках, у крамах, у турыстычных месцах. Як расейцы «акупавалі» Беларусь«Ёмістасьць расейскага рынку калясальная — 60 мільёнаў турыстаў. Ідзе актыўнае развіцьцё і будаўніцтва інфраструктуры. Туды цягнуцца і беларусы, бо няма моўных і візавых бар’ераў. Нашым турыстам цікавыя санаторыі Башкартастану, Цюмені, Югры, Краснадарскі край. Актыўна разьвіваецца чыгуначны турызм», — паведаміў Філіп Гулы.
Паводле яго, у 2023 годзе расейскія чыгункі будуць прапаноўваць беларусам падарожжа з Екацярынбурга ва Ўладзівасток і Цэнтральную Азію. Дзякуючы субсыдыям паездкі для беларусаў будуць ккаштаваць менш, чым для расейцаў, заявіў кіраўнік турсаюзу.
«Ад Уралу да Ціхага акіяна — такой працягласьцю турыстычнага чыгуначнага маршруту могуць пахваліцца толькі Расея, Кітай, Эўропа і Паўночная Амэрыка», — заявіў Гулы. Паводле яго, вагоны абсталяваны душам і маюць іншыя выгоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Краіны Балтыі і Польшча ад 19 верасьня закрылі ўезд грамадзянам Расеі з турыстычнымі візаміГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Расейцы кажуць, што баяцца да нас ехаць». Дырэктарка турфірмы расказвае, што з турызмам у БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
10 тэндэнцый наступнага году паводле рэдактара Economist