Падзеі 2022 году ў сьвеце і Беларусі. ФОТА

Бацька разьвітваецца са сваёй дачкою, якая сядзіць у эвакуацыйным цягніку на цэнтральнай чыгуначнай станцыі Адэсы ва Ўкраіне. 7 сакавіка 2022

Мэрыя Алматы гарыць пасьля падпалу натоўпам, разьюшаным ростам цэнаў  на газ і энэрганосьбіты ў Казахстане, 5 студзеня 2022. Пратэсты скончыліся пасьля некалькіх тыдняў гвалту, што прывяло да соцень сьмерцяў, тысяч арыштаў і прыбыцьця войскаў АДКБ.

У афганца Нуруддзіна, які застаўся бяз працы, у даўгах і зь цяжкасьцю можа пракарміць дзяцей, не засталося іншага выбару, акрамя як прадаць нырку. Ён адзін зь вялікай колькасьці жыхароў Афганістану, хто гатовы ахвяраваць органамі дзеля выратаваньня сваіх сем'яў. 4 лютага 2022

Сустрэча Ўладзімера Пуціна з Эманюэлем Макронам у Маскве напярэдадні вайны ва Ўкраіне. У гэты час расейскі прэзыдэнт пачаў праводзіць перамовы менавіта ў такім «фармаце». 7 лютага 2022 

Палітзьняволеную Натальлю Хершэ вызвалілі сёлета 18 лютага пасьля 17 месяцаў турмы. Пасьля вызваленьня яна вярнулася ў Швайцарыю, грамадзянства якой мела разам з грамадзянствам Беларусі. Натальлю Хершэ асудзілі на 2,5 года калёніі за тое, што ў 2020 годзе на жаночым маршы яна сарвала з амапаўца балаклаву (якую папраўдзе і не сарвала).

Разьбітая калёна расейскіх войскаў на ўезьдзе ва ўкраінскі горад Харкаў. 24 лютага 2022 году. Першы дзень вайны ва Ўкраіне.

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў маскоўскім Крамлі. Падчас гэтай сустрэчы з вуснаў Лукашэнкі прагучала знакамітая фраза «А я вам сейчас покажу...», якая на доўгі час стала мэмам. 11 сакавіка 2022

Целы забітых мясцовых жыхароў са зьвязанымі рукамі на вуліцах украінскага гораду Буча падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. 3 красавіка 2022 

Уладзіслава Любарэц, жыхарка Бучы, ідзе са сваёй сям’ёй каля зьнішчанай расейскай вайсковай тэхнікі, каб сустрэць сваю сястру, якую яна ня бачыла з пачатку расейскага ўварваньня. 6 красавіка 2022 году. Сотні закатаваных і забітых мірных жыхароў былі знойдзеныя ў Бучы і іншых мясьцінах Кіеўскай вобласьці пасьля адступленьня адтуль расейскай арміі. Расейскія войскі ўвайшлі ва Ўкраіну 24 лютага, што прывяло да баёў і разбурэньняў у краіне, а таксама выклікала шэраг жорсткіх эканамічных санкцый супраць Расеі і Беларусі з боку заходніх краін

Жанчына з маці каля свайго бацькі, які быў забіты выбухам расейскай ракеты ў Харкаве. 18 красавіка 2022

Рэакцыя расейскага амбасадара ў Польшчы Сяргея Андрэева на тое, што яго аблілі чырвонай фарбай падчас пратэсту на цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка савецкаму салдату ў Варшаве, 9 траўня 2022

Сутычка ізраільскай паліцыі з удзельнікамі жалобнай працэсіі, якія нясуць труну забітай журналісткі Al Jazeera Шырын Абу Акле падчас яе пахаваньня ва ўсходнім Ерусаліме 13 траўня 2022 году. Абу Акле — палестына-амэрыканская рэпартэрка, якая асьвятляла канфлікт на Блізкім Усходзе больш за 25 гадоў, была застрэленая за два дні да гэтага падчас ізраільскага вайсковага рэйду ў горадзе Джэнін на Заходнім беразе ракі Ярдан

Вядучая афганскага выпуску навінаў TOLO Хатэрэ Ахмадзі ў хіджабе падчас эфіру. Кабул, Афганістан, 22 траўня 2022 году. Талібан працягвае прымяняць сваю інтэрпрэтацыю ісламскага права, патрабуючы ад усіх жанчын, якія вядуць тэленавіны, закрываць твары ў эфіры

Пратэстоўцы сьвецяць ліхтарыкамі мабільных тэлефонаў падчас пратэсту апазыцыі ў цэнтры Ерэвану 24 траўня 2022 году. Па ўсёй Армэніі праходзілі акцыі пратэсту супраць трохбаковай сустрэчы паміж Армэніяй, Азэрбайджанам і прэзыдэнтам Эўрапейскай рады датычна лёсу Нагорнага Карабаху

Зьбіральнік адкідаў спускаецца па гары сьмецьця, якое тлее на палігоне Бхалсва, у Сусьветны дзень навакольнага асяродзьдзя ў Нью-Дэлі, Індыя, 5 чэрвеня 2022

Выстава з працамі дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера на адной з цэнтральных плошчаў Вільні. 7 ліпеня 2022 году. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну Расеі супраць Украіны. Зь яе тэрыторыи на Кіеў рухаліся расейскія танкі і ляцелі расейскія ракеты.

Нума Яхіч смуткуе над труной з парэшткамі яе сына, які ўваходзіць у лік 50 новаідэнтыфікаваных ахвяр генацыду ў Срэбраніцы, у мясцовасьці Патачары, Босьнія, 10 ліпеня 2022 году. Тысячы людзей сабраліся ў горадзе Срэбраніца ва ўсходняй Босьніі, каб адзначыць 27-ю гадавіну адзінага пасьля Другой сусьветнай вайны ў Эўропе  прызнанага генацыду. 10 ліпеня 2022 году

Канфэрэнцыя беларускіх дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, падчас якой было абвешчана стварэньне Аб'яднанага пераходнага кабінэту штабу Сьвятланы Ціханоўскай. 9 жніўня 2022 году

Іранскія жанчыны робяць сэлфі падчас футбольнага матчу на стадыёне Азадзі ў Тэгеране 25 жніўня 2022 году. Упершыню пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году іранскім жанчынам дазволілі паглядзець гульню чэмпіянату

Уладзімір Пуцін схіліў галаву ля труны зь целам былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Маскве 1 верасьня 2022 году.
У гэты ж год 3 траўня памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, а 10 траўня — першы кіраўнік незалежнай Украіны Леанід Краўчук, якія падпісалі Белавескія пагадненьні

Мужчына выкарыстоўвае спадарожнікавую антэну, каб перамяшчаць дзяцей па затопленай тэрыторыі пасьля моцных мусонных дажджоў у раёне Джафарабад у Пакістане. Паводка закранула больш за 4 мільёны чалавек. 26 жніўня 2022 

Людзі сядзяць на дне рэчышча перасохлай ракі Янзцы ў Кітаі. 2 верасьня 2022 

Цырымонія пахаваньня брытанскай каралевы Лізаветы II у Віндзарскім замку. Новым каралём Вялікай Брытаніі абвешчаны яе сын Чарльз пад імем Карл III. 19 верасьня 2022 

Целы мігрантаў побач з абломкамі карабля, які іх перавозіў. Ён разьбіўся аб скалы і затануў каля вострава Кіціра ў паўднёвай Грэцыі. 6 кастрычніка 2022

Падарваны Керчанскі мост, які вядзе з расейскай тэрыторыі ў акупаваны Расеяй Крым. 8 кастрычніка 2022 

Выбух расейскага самалёта Су-34, які ўрэзаўся ў дзевяціпавярховы жылы дом у горадзе Ейску ў Расеі 17 кастрычніка 2022 году. Ад выбуху загінулі 15 чалавек. Меркаваная прычына падзеньня — няспраўнасьць рухавіка пры ўзьлёце. Адзін зь пілётаў пасьпеў катапультавацца. 17 кастрычніка 2022 

Гэты фатаздымак, быў апублікаваны ў Twitter, як паведамляецца, 26 кастрычніка 2022 году. На ім жанчына бяз покрыва, якая стаіць на даху аўтамабіля, калі тысячы людзей насуперак узмоцненым мерам бясьпекі падчас крывавага задушэньня пратэстаў ідуць да могілак Аіці ў Сакезе, родным горадзе Махсы Аміні ў заходняй іранскай правінцыі Курдыстан, каб адзначыць саракавы дзень пасьля яе сьмерці. Хваля беспарадкаў скаланае Іран з таго часу, як 22-гадовая іранка Аміні памерла 16 верасьня пасьля яе арышту паліцыяй маралі ў Тэгеране за нібыта парушэньне строгіх правілаў краіны ў дачыненьні да хіджабаў і сьціплага адзеньня

Аляксандар Лукашэнка ў амаль пустой залі Дома афіцэраў разьвітваецца зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем. 29 лістапада 2022 

Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Ян Рачынскі (расейская арганізацыя «Мэмарыял»), Натальля Пінчук (жонка Алеся Бяляцкага з Праваабарончага цэнтру «Вясна»), Аляксандра Матвійчук («Цэнтар грамадзянскіх свабодаў») вітаюць натоўп у Осла. 10 сьнежня 2022