Як паведамляе праваабарончы сайт «Гомельская вясна», Дзяніс Дзікун асуджаны на 23 гады пазбаўленьня волі, Алег Малчанаў і Дзмітрый Равіч — адпаведна на 21 і 22 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама кожнага падсуднага аштрафавалі ў памеры 150 базавых велічыняў. Усе каштоўныя рэчы, канфіскаваныя падчас вобшукаў, перадалі на карысьць дзяржавы.
Справу вёў судзьдзя Анатолій Сотнікаў у закрытым рэжыме.
Усе трое 28 лютага 2022 г. падпалілі рэлейную шафу сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня на чыгуначным перагоне Жэрдзь — Астанкавічы ў Сьветлагорскім раёне. У выніку былі выведзеныя з карыстаньня святлафоры і стрэлачныя пераводы на адным з участкаў чыгункі Жлобін — Калінкавічы, якая далей працягваецца ва Ўкраіну. Гэтую чыгунку пабудавалі падчас Першай сусьветнай вайны таксама для падвозу войскаў у паўднёва-заходнім кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Гомлі пачаўся закрыты суд над сьветлагорскімі «рэйкавымі партызанамі». Што пра іх вядома- Сьветлагорцаў затрымалі 4 сакавіка. Іх абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: частка 3 артыкула 289 (акт тэрарызму), ч. 2 і 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзеньне ў няспраўнасьць транспартных сродкаў альбо шляхоў зносін), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве, у рэдакцыі Закону ад 9 студзеня 2019 г.) і ч. 3 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім). Усе трое ўтрымліваюцца ў СІЗА-3 у Гомлі.
- 21 сакавіка праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязьнямі.
- 24 лістапада Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю «Аб рэпрэсіях, якія працягваюцца ў Беларусі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці», у якой сярод прыкладаў рэпрэсій у сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны назваў і імёны трох сьветлагорцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вялізныя турэмныя тэрміны, прастрэленыя калені, звальненьні з працы. Што было беларусам, якія адкрыта падтрымалі ЎкраінуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Яны хацелі хаця б неяк дапамагчы Украіне». Брат «рэйкавага партызана» расказаў падрабязнасьці справыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пачынаецца суд над «рэйкавым партызанам», якому пры затрыманьні прастрэлілі каленіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускую і расейскую чыгункі адхілілі ад удзелу ў Міжнародным зьвязе чыгунак