Футбаліста Хамутоўскага і яшчэ 17 чалавек праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі

Васіль Хамутоўскі

Агулам на 26 сьнежня ў Беларусі 1438 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.

Сёньня ПЦ«Вясна» разам зь іншымі праваабарончымі арганізацыямі прызнаў палітзьняволенымі 18 чалавек. Сярод іх: экс-брамнік зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі, якога пачнуць судзіць 28 сьнежня, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялягічных навук Алег Давыдзенка са сваёй жонкай Натальляй, а таксама Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзьмітры Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Анастасія Чумак, Дзьмітры Берасьнеў, Сяргей Чарэшка, Максім Пучынскі, Аляксандар Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Дзьмітрый Ляўчук, Ільля Дубень, Андрэй Бясько, Васіль Хамутоўскі, Рыгор Васількоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледнік расьлін і геному беларусаў. Што вядома пра члена-карэспандэнта Акадэміі навук Давыдзенку, якога арыштавалі разам з жонкай

Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1438 чалавек. Дакладная лічба людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 сьнежня: у Менску судзяць маці і дачку за «зьліў» дадзеных сілавікоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зноў судзяць Зянковіча, якога раней пакаралі 11 гадамі зьняволеньня за «змову аб захопе ўлады»