У Эстоніі паабяцалі ня ўводзіць абмежаваньні для студэнтаў зь Беларусі

Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock

Студэнты зь Беларусі змогуць бесьперашкодна паступаць ва ўнівэрсытэты Эстоніі, паведаміў у лісьце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлане Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.

У сваім лісьце міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу запэўнівае, што:

  • эстонскія ўнівэрсытэты ня будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў;
  • беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманьне доўгатэрміновай візы ці віду на жыхарства для навучаньня ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя ўнівэрсытэтамі.

«Я цалкам падзяляю вашую думку аб тым, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак — падтрымліваць памкненьні моладзі», — заявіў Урмас Рэйнсалу ў лісьце.

На мінулым тыдні Абʼяднаны пераходны кабінэт Беларусі дамовіўся, што Польшча працягне прызнаваць беларускія дыплёмы аб адукацыі, нягледзячы на адмену беларускімі ўладамі адпаведнай дамовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча і далей будзе прызнаваць беларускія дыплёмы аб адукацыі, нягледзячы на выхад Беларусі зь міжурадавага пагадненьня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў Румыніі. Абмяркоўваліся стыпэндыяльныя праграмы для беларускіх студэнтаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшыя тэхнічныя ўнівэрсытэты Чэхіі прымуць беларускіх абітурыентаў, але пасьля вэрыфікацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства адукацыі паставіла на першае месца ідэалягічную апрацоўку