На волю выйшла апошняя асуджаная у «справе студэнтаў»

Асуджаныя ў «справе студэнтаў»

23 сьнежня з-за кратаў выйшла Тацяна Якельчык, студэнтка мэхмату БДУ.

На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў» — Тацяна Якельчык, паведамляе «Вясна». Тацяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёньня.

Грамадзкія актывісты, выкладчыкі і студэнты выйшлі на волю пасьля турэмных тэрмінаў у палітычна матываванай справе за пратэсты ва ўнівэрсытэцкім асяродзьдзі.

Такім чынам на волі асуджаныя ў «справе студэнтаў»:

  • Марыя Каленік, студэнтка БДАМ;
  • Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ;
  • Кася Будзько, студэнтка БДПУ;
  • Глеб Фіцнер, студэнт МДЛУ;
  • Ільля Трахтэнберг, студэнт БДУ;
  • Вікторыя Гранкоўская, студэнтка БНТУ;
  • Анастасія Булыбенка, студэнтка БНТУ;
  • Яна Арабейка, студэнтка БДПУ;
  • Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР;
  • Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў;
  • Ягор Канецкі, студэнт БДУ.
  • Тацяна Якельчык, студэнтка мэхмату БДУ.

Першы асуджаны ў справе Глеб Фіцнер выйшаў на волю ў канцы траўня. Ён адзіны, хто прызнаў сваю віну на судзе.

16 ліпеня 2021 году судзьдзя суду Савецкага раёну Менску Фёдарава агучыла выракі ў «справе студэнтаў». Усім фігурантам справы яна прысудзіла па 2,5 года зьняволеньня, Фіцнер атрымаў 2 гады.