Цела праваабаронцы Алега Гулака крэміруюць, прах пахаваюць на радзіме

Алег Гулак

Цела старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака, які апошнім часам пражываў у Літве, будзе крэміравана, прах пахаваюць на радзіме — у пасёлку Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Пра гэта паведамілі калегі праваабаронца.

Разьвітаньне з Гулаком, які раптоўна пайшоў з жыцьця, адбудзецца ў Вільні 20 сьнежня, з 14:00 да 17:30 ва ўнівэрсітэцкім касьцёле Сьвятых Янаў (малая капліца, зьлева). Адрас: Šv. Jono g. 12.

Дзьверы разьвітальнай залі будуць адчыненыя з 13:50. Разьвітаньне пройдзе ў фармаце грамадзянскай паніхіды.

Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня, яму было 55 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён быў непахісны і ўпэўнены». Сябры і паплечнікі ўспамінаюць Алега Гулака
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр праваабаронца Алег Гулак