Грамадзкая ініцыятыва ByProsvet, якая аб’ядноўвае беларускія самвыдавецтвы, выпусьціла каляндар «Кожны дзень» на 2023 год.
Кожная з 367 старонак календара прысьвечаная вядомай асобе ці адметнай падзеі. Гэта гістарычныя постаці і сучасныя дзеячы, пісьменьнікі, мастакі, навукоўцы, палітыкі, грамадзкія актывісты.
Тэксты і малюнкі створаныя беларусамі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі.
Набыць каляндар можна праз сайт ByProsvet. Усе грошы з продажу пойдуць на падтрымку самвыдавецтва ўнутры Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«ГУБАЗіК хацеў, каб я перастаў рабіць „няправільныя“ кнігі». Першае інтэрвію выдаўца Янушкевіча пасьля ад’езду зь БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Тэль-Авіве, Вільні, Варшаве, Лёндане пройдзе Беларуска-габрэйскі фэстываль. Што можна паглядзець онлайн?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Найменшаму мастаку ў нас 8 месяцаў». Як беларусы дапамагаюць украінскім дзецям