Хроніка перасьледу 14 сьнежня: затрыманьні ў Віцебску

Беларускія сілавікі, лістапад 2020 г.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за пратэсты працягваюцца.

У Віцебску раніцай былі затрыманьні

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сярод затрыманых людзі з прозьвішчамі Пятрунін, Кульман, Ларкоў — паводле папярэдняй інфармацыі, усе яны былі зьвязаныя зь мясцовым гастрапабам ROK’I PUB.

Тым часам стала вядома, што падчас «аблавы» ў Браславе, якую ўчыніў ГУБАЗіК 7 сьнежня, затрымалі каля 15 чалавек. Пра гэта паведаміў адзін з тых, хто выйшаў з ізалятару пасьля трох дзён арышту.

«Большасьць былі затрыманыя паводле артыкула 19.11 КаАП. Аднаго з затрыманых забралі за тое, што ў 2020 годзе перапосьціў навіну зь незалежнага тэлеграм-каналу ў мясцовы чат», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook краязнаўца Кастусь Шыталь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 сьнежня: суровыя выракі за пратэсты жыхарам Салігорску — да 10 гадоў турмы