Оксфардзкі слоўнік назваў слова 2022 году

Слэнгавы выраз goblin mode («рэжым гобліна») стаў словам году па вэрсіі Оксфардзкага слоўніка, паведамляе выдавецтва Оксфардзкага ўнівэрсытэту.

Выраз «рэжым гобліна» азначае «надзвычай эгаістычную мадэль паводзін, якая не прымае грамадзкіх нормаў і чаканьняў, для якой характэрныя лянота, неахайнасьць і прагнасьць», інфармуе выдавецтва.

Упершыню фраза «рэжым гобліна» была выкарыстана ў Twitter у 2009 годзе, але атрымала шырокі распаўсюд у лютым 2022 году на фоне адмены абмежаваньняў з-за пандэміі COVID-19. Выдавецтва мяркуе, што словазлучэньне адлюстроўвае настрой людзей, якія не жадаюць вяртацца да звыклага ладу жыцьця пасьля доўгай самаізаляцыі. У апытаньні goblin mode набраў 49,1% галасоў.

Другое месца ў рэйтынгу Оксфардзкага слоўніка заняло слова «мэтасусьветы».

На трэцім месцы знаходзіцца хэштэг #IStandWith («Я падтрымліваю»). Частата яго выкарыстаньня вырасла пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Тады карыстальнікі сацсетак сталі выкарыстоўваць хэштэг #IStandWithUkraine у сваіх запісах у падтрымку Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Gaslighting — ангельскае «Слова году» паводле вэрсіі слоўніка Merriam-Webster. Што яно азначае
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: „Бульбаш“: ці бяскрыўдная мянушка і ці беларускае гэта слова