Дванаццаць беларусаў шпіталізавалі ў Падмаскоўі з падазрэньнем на мэнінгіт

Дванаццаць грамадзян Беларусі шпіталізавалі з падазрэньнем на мэнінгіт у падмаскоўнай Істры, у дваіх дыягназ не пацьвердзіўся.

Як паведаміла беларуская амбасада ў Маскве расейскаму агенцтву «РИА Новости», восем чалавек знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці, адзін — у цяжкім. Паводле непацьверджанай інфармацыі, адзін чалавек памёр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён проста ўпаў, і ўсё». У Горадні ад мэнінгіту памёр студэнт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падставаў для эпідэміі мэнінгіту няма». Галоўны санітарны доктар пра сьмерці дзяцей у Гомлі