Ужо сёньня: Дзень пачатку Слуцкага паўстаньня

Падзеі 27 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

27 лістапада 1920 году Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.

Гэты дзень у гісторыі

1095 — папа Урбан II абвясьціў Сьвятую вайну супраць ісламу на Сьвятой зямлі, што стала пачаткам Першага крыжовага паходу.

1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай расейскія войскі занялі Віцебск.

1812 — бой на Беразіне паміж расейскімі і францускімі войскамі падчас паходу Напалеона на Расею.

1815 — расейскі імпэратар Аляксандар I даў Канстытуцыю Царству Польскаму.

1859 — у Менску была адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.

1895 — Альфрэд Нобэль падпісаў свой тэстамэнт, паводле якога яго спадчына паступіла ў фонд Нобэлеўскай прэміі.

Мэдаль Нобэлеўскай прэміі

1989 — Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1996 — Аляксандрам Лукашэнкам спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

1996 — з тэрыторыі Беларусі быў выведзены апошні эшалён зь ядзернымі ракетамі РС-12М «Топаль».

У гэты дзень нарадзіліся

1701 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном, геоляг і мэтэароляг, вынаходнік тэмпэратурнай шкалы, якая носіць яго імя.

1874 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, ураджэнец Беларусі.

Хаим Вэйцман

1900 — Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1903 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

Максім Танк, Пімен Панчанка, Піліп Пестрак на ІІ зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў СССР. Масква, 1954

1921 — Уладзімер Тарасевіч, беларускі ўніяцкі біскуп, манах-бэнэдыктынец, доктар тэалёгіі.

1947 — Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

1947 — Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык.

Анатоль Цітоў

1953 — Барыс Грабеншчыкоў, расейскі паэт і музыка.

1960 — Юлія Цімашэнка, украінская палітык.

Юлія Цімашэнка

У памяці

1895 — Аляксандар Дзюма-сын, францускі пісьменьнік

1932 — Дамінік Сямашка, польскі, беларускі і літоўскі палітычны дзяяч. Выступаў за аднаўленьне ВКЛ у межах на 1772 год са значнай аўтаноміяй для беларусаў.

1938 — у Менску быў расстраляны Сымон Рак-Міхайлоўскі, пэдагог, публіцыст, палітык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1973 — Мікола Дэмух, удзельнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень савецкіх турмаў.

1990 — Восіп Любіч, францускі мастак беларускага паходжаньня.