«Я ад усёй душы жадаў бы, каб цябе асабіста абмінула гэтая несправядлівасьць і каб ты, застаючыся побач з (дачкой. — РС) Паўлінай, працягвала змагацца за вызваленьне Ігара. Твая непахісная мужнасьць і твая нязломная воля на працягу ўсяго гэтага часу глыбока краналі мяне і рабілі на мяне глыбокае ўражаньне. Мне хацелася б, каб ты ведала, што я не забыўся і не забуду ніколі ні Ігара, ні цябе, ні Паўліну», — цытуе ліст Вагенэра «Вясна».
«Мая глыбокая павага і ўдзячнасьць, мая салідарнасьць і падтрымка вашай нястомнай прыхільнасьці дэмакратыі і правам чалавека ёсьць нязьменнымі — і яны застануцца такімі. Паўліне патрэбныя бацькі. Беларусі патрэбныя такія сьмелыя дэмакраты, як вы зь Ігарам. Эўропе патрэбная дэмакратычная Беларусь», — піша дэпутат Бундэстагу.
«Ад усёй душы, дарагая Дарʼя, зычу табе ўсіх сіл, неабходных для будучага часу, падзеі якога ніколі не павінны былі адбыцца такім чынам. Я цьвёрда стаю на тваім і вашым баку. Мы ніколі ня спынім выступаць за вашу свабоду», — заключае Робін Вагенэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Каб вызвалілі Дашу, яму было б значна лягчэй». Ігар Лосік вельмі трывожыцца за жонкуНа Дар'ю Лосік аказвае ціск адміністрацыя берасьцейскага СІЗА-7, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Вагу пасылак для Дарʼі пачалі залічваць у агульную вагу перадач. Звычайна зьняволеным можна выдаваць 30 кг перадач у месяц і дадаткова адпраўляць неабмежаваную колькасьць пасылак вагой 50 кг. Цяпер яе ў гэтым абмежавалі.
Пасылкі для Дарʼі просяць не адпраўляць без узгадненьня са сваякамі, паколькі з прычыны ўсталяванага ліміту яна можа застацца безь неабходных рэчаў.
Таксама паведамляецца, што лісты ад Дарʼі амаль не даходзяць.
- Журналіст Свабоды Ігар Лосік за кратамі амаль два з паловай гады — з 25 чэрвеня 2020 году. У сьнежні 2021 году Гомельскі абласны суд прысудзіў Ігару 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Жонку Ігара Лосіка Дар’ю затрымалі раніцай 18 кастрычніка. Тэлеграм-каналы сілавікоў напісалі, што Дар’ю затрымалі за тое, што яна нібыта «спрыяла экстрэмісцкай дзейнасьці», прэтэнзіі да Дар’і ўзьніклі за яе інтэрвію тэлеканалу «Белсат», які ўлады назвалі «экстрэмісцкім». З таго часу Дар’ю Лосік трымаюць у СІЗА Берасьця. 30 лістапада Дар'я адзначыць 31-годзьдзе за кратамі,
- Паўліна, малалетняя дачка Ігара і Дар’і Лосікаў, пакуль што ў бабулі зь дзядулем — у бацькоў Дар’і.