У выніку страляніны ў супэрмаркеце Walmart у Вірджыніі былі забітыя сама меней 10 чалавек, многія параненыя. Пра гэта паведамілі ўлады гораду Чэсапік, штат Вірджынія, дзе адбылася трагедыя.
Як мяркуецца, стралок быў супрацоўнікам крамы. Адкрыўшы агонь і забіўшы некалькі чалавек, нападнік пазьней стрэліў у сябе. Ён таксама загінуў. Матыў ягоных дзеяньняў высьвятляецца.
Трагедыя здарылася ў аўторак увечары. Прадстаўнік мясцовай паліцыі Леа Касінскі расказаў, што агонь, як мяркуецца, быў адкрыты ўнутры крамы, а саўдзельнікаў у таго, хто страляў, мяркуючы па ўсім, не было.
#UPDATE A Chesapeake police spokesperson tells us at this point he believes no more than 10 people have died. It’s unclear if the shooter was an employee. The shooter is now deceased. Officers are walking through the Walmart super center checking for victims. @WAVY_News pic.twitter.com/gZs4CDV0q8
— Michelle Wolf (@MichelleWolfTV) November 23, 2022
Сэнатарка-дэмакратка ЗША ад Вірджыніі Луіз Лукас напісала ў Твітэры, што «не супакоіцца, пакуль ня будзе знойдзенае рашэньне, якое дазволіць пакласьці канец эпідэміі гвалту з ужываньнем агнястрэльнай зброі ў краіне».
- Менш як тыдзень таму ўзброены нападнік у амэрыканскім штаце Каларада ў начным клюбе ЛГБТ забіў пяць чалавек, яшчэ 17 – пацярпелі.
- У 2019 годзе ахвярамі страляніны ў краме Walmart у Тэхасе, у горадзе Эль-Паса, загінулі 23 чалавекі.