Беларусь плянуе абскардзіць рашэньне Міжнароднага Паралімпійскага камітэту ў нямецкім судзе

Беларускія паралімпійцы, сакавік 2018

Беларускі Паралімпійскі камітэт зьбіраецца зьвярнуцца ў суд Бэрліна з абскарджаньнем рашэньня Міжнароднага паралімпійскага камітэту, паведамляе ТАСС з спасылкай на старшыню нацыянальнага камітэту Алега Шэпеля.

«Сёньня мы праводзім работу па арганізацыі звароту ў суд Нямеччыны, таму што Міжнародны алімпійскі камітэт зарэгістраваны ў Боне», — цытуе словы Шэпеля агенцтва ТАСС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў удзел Беларусі ў арганізацыі

16 лістапада Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў сяброўства Беларусі ў арганізацыі «ў сувязі зь няздольнасьцю выконваць абавязаньні ў адпаведнасьці са статутам МПК».

У сакавіку Міжнародны паралімпійскі камітэт не дапусьціў расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Гульняў у Пэкіне. Прэс-служба МПК паведаміла, што многія нацыянальныя камітэты, каманды і спартоўцы адмаўляліся спаборнічаць з расейцамі і беларусамі. Праз гэта правядзеньне спаборніцтваў было пастаўлена пад пагрозу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх і расейскіх баксэраў-прафэсіяналаў выключылі з рэйтынгаў праз вайну ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мроі пра «альтэрнатыўную Алімпіяду». Беларускі спорт задыхаецца ад санкцыяў