ВУП за дзесяць месяцаў гэтага года склаў 159 мільярдаў рублёў у бягучых цэнах.
Як нагадвае «Зеркало», прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2022 год быў заплянаваны рост ВУП на 2,9 працэнта. Аднак прагноз быў складзены да пачатку вайны ва Ўкраіне і новых санкцый супраць Менску з боку заходніх краінаў. Пры гэтым чыноўнікі яшчэ летась прагназавалі падзеньне ВУП, нягледзячы на абвешчаныя прагнозы па яго росьце.
У Міністэрстве эканомікі раней заяўлялі, што скарачэньне зьвязваюць зь перабудовай экспартных паставак і зрушэньнем тэрмінаў уборкі ўраджаю на 8-9 дзён. Рэальны сэктар, паводле ведамства, працягвае адаптавацца да існуючых умоваў, «што суправаджаецца „перакройваньнем“ дзелавых сувязяў і бізнэс-працэсаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэальныя даходы беларусаў у студзені-верасьні ўпалі на 3,8%ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экспарт калію зь Беларусі сёлета скароціцца ў 1,5 раза, прагназуе найбуйнейшы гулец сусьветнага рынкуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка загадаў далей плаціць крэдыторам у беларускіх рублях, пасьля таго як Fitch пацьвердзіла «дэфолтны» рэйтынг Беларусі