10 лістапада Эўрапарлямэнт адкрыў Харватыі шлях да ўступленьня ў Шэнгенскую зону, пакінуўшы канчатковае рашэньне ў руках кіраўнікоў урадаў ЭЗ.
Эўрапарлямэнт 534 галасамі супраць 53 падтрымаў адмену памежнага кантролю паміж Шэнгенскай зонай і Харватыяй.
Канчатковае рашэньне цяпер павінна прыняць Рада ЭЗ, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў 27 краін ЭЗ.
Летась у сьнежні Рада ЭЗ ужо пацьвердзіла, што Харватыя выканала ўсе крытэры для падачы заяўкі на доступ да Шэнгенскай зоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ад бюракратыі можна звар’яцець, але людзі вельмі душэўныя». Плюсы і мінусы жыцьця ў ХарватыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Харватыя адмовіла прэзыдэнту Сэрбіі ў прыватным візыце ў канцлягер часоў ІІ Сусьветнай вайны