Памёр фронтмэн рок-гурту Nazareth Дэн Макафэрці

Дэн Макафэрці. Архіўнае фота

Дэн Макафэрці, былы фронтмэн шатляндзкіх піянэраў хард-року Nazareth, памёр ва ўзросьце 76 гадоў.

Навіной пра сьмерць сьпевака падзяліўся ў Facebook яго сябар Піт Эгню, апошні музыка зь першапачатковага складу Nazareth, які ўсё яшчэ выступае з гуртом.

Народжаны 14 кастрычніка 1946 году Макафэрці заснаваў Nazareth разам з басістам Эгню, гітарыстам Мэні Чарлтанам і бубначом Дарэлам Суітам у 1968 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шатляндзкі рок-гурт Nazareth – на беларускай Свабодзе

Свой самы вядомы альбом, Hair Of The Dog, гурт запісаў і выдаў у 1975 годзе. Ён быў прададзены накладам больш за два мільёны асобнікаў.

Дэн Макафэрці перастаў выступаць з гуртом у жніўні 2013 году па стане здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Nazareth» больш няма
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра КДБ сьпявалі Blondie, Elton John, Nazareth, нават ня раз