Злучаныя Штаты ў рамках новага пакета вайсковай дапамогі на 400 мільёнаў даляраў перададуць Украіне 1100 дронаў-камікадзэ Phoenix Ghost, 250 бронетранспартэраў, 40 бранякатэраў і савецкія танкі Т-72, якія стаялі на ўзбраеньні Чэхіі.
Частка выдзеленых сродкаў пойдзе на арганізацыю ў Нямеччыне штабу, які каардынуе выдзяленьне ваеннай дапамогі Кіеву, у тым ліку трэніроўкі вайсковага пэрсаналу, паведаміла ў пятніцу на брыфінгу прадстаўніца Пэнтагону.
Большую частку ўзбраеньняў зробяць або адновяць адмыслова для Ўкраіны, а ня возьмуць са складоў. Таму пастаўкі мяркуецца завяршыць у 2023 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як Украіна і Расея выкарыстоўваюць бесьпілётнікі падчас вайныЗь лютага Вашынгтон выдзеліў Украіне вайсковай тэхнікі і іншага абсталяваньня на агульную суму больш за 18 мільярдаў даляраў. Раней Кіеву ўжо былі пастаўленыя 700 Phoenix Ghost.
Дрон можа знаходзіцца ў паветры больш за 6 гадзін, чакаючы прыдатнай цэлі. Пасьля чаго ён пікіруе на яе і ўзрываецца, магутнасьці выбуху павінна хапіць для зьнішчэньня браняванай тэхнікі.