Перасьлед з палітычных матываў праваабаронцы па-ранейшаму расцэньваюць як злачынства супраць чалавечнасьці, піша BPN.
Найбольш частыя абвінавачаньні палітвязьняў: арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і распальваньне варожасьці (арт. 130).
За ўдзел у пратэставых акцыях 2020 году ў кастрычніку асуджаныя 34 чалавекі. Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што абвінавачаныя не зьдзяйсьнялі падпалаў і пагромаў, не аказвалі збройнага супраціву, «у іх дзеяньнях няма складу злачынства, якое ставіцца ім у віну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэтая амністыя — не для палітвязьняў. Чаканьні людзей ня спраўдзіліся», — кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэтуПа-ранейшаму ў сьледчым ізалятары ўтрымліваюцца сябры ПЦ «Вясна»: старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра рады ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, юрыст, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч. Каардынатар валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова і валянтэр Андрэй Чапюк, прыгавораныя да 15 і 6 гадоў пазбаўленьня волі адпаведна, чакаюць апэляцыйнага перагляду крымінальнай справы; сябра «Вясны», кіраўнік Цэнтру стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі і адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі.
У кастрычніку Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзыдэнтам Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт Францыі Макрон атрымаў майку з партрэтам Алеся Бяляцкага. ФОТАУпраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала заяву з патрабаваньнем вызваліць Бяляцкага, а таксама іншых праваабаронцаў, якія цяпер за кратамі.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў месцах пазбаўленьня волі ўтрымліваюцца 32 супрацоўнікі СМІ. У кастрычніку скончыўся разгляд некалькіх знакавых крымінальных спраў прадстаўнікоў мэдыя.
6 кастрычніка ў Менскім абласным судзе быў абвешчаны прысуд па «справе БелаПАН». Былому намесьніку дырэктара кампаніі і мэдыямэнэджару Андрэю Аляксандраву прысудзілі 14 гадоў калёніі, яго жонцы Ірыне Злобінай — дзевяць, галоўнаму рэдактару і дырэктару БелаПАН Ірыне Леўшынай — чатыры гады, былому дырэктару Дзьмітрыю Наважылаву — шэсьць гадоў. Прызначаны буйныя штрафы: Аляксандраву — 1000 базавых велічынь (32 000 рублёў), Злобінай — 800 базавых (25 600 рублёў), Наважылаву — 700 базавых (22 400 рублёў ).
26 кастрычніка Менскі гарадзкі суд прыгаварыў рэдактара партала «Ежедневник» Сяргея Сацука да васьмі гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Журналіста Сацука, які пісаў пра карупцыю і спрачаўся з Лукашэнкам, асудзілі на 8 гадоў калёнііНа наступны дзень Менскі гарадзкі суд вынес прысуд журналісту Аляксандру Любенчуку — тры гады калёніі.
Усе названыя журналісты прызнаныя палітвязьнямі.
У кастрычніку «Вясьне» стала вядома пра 53 выпадкі палітычна матываванага адміністрацыйнага перасьледу.
У справаздачы зазначаецца, што «ўлады цынічна эксплюатуюць тэму барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам для апраўданьня рэпрэсій у дачыненьні да пратэстоўцаў і іншадумцаў». Колькасьць грамадзян, прызнаных датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасьці, павялічылася за месяц з 573 да 1469. За адзін дзень 28 кастрычніка МУС прызнаў «экстрэмістамі» 625 чалавек.
Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў за кастрычнік павялічыўся на 52 пазыцыі, сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў — на шэсьць (да 97).
Праваабаронцы працягваюць фіксаваць факты катаваньняў і жорсткага абыходжаньня, якія застаюцца беспакаранымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Да 14 гадоў турмы. Агучылі выракі журналістам у «справе БелаПАН»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«На зоне рэй вядуць вертухаі і „казлы“. Ломяць людзей на загад адміністрацыі», — былы палітвязень, які прайшоў СІЗА, «хімію» і калёнію