Прэзыдэнт Францыі Макрон атрымаў майку з партрэтам Алеся Бяляцкага. ФОТА
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кангрэс якой гэтымі днямі праходзіў у Парыжы, паведамляе «Вясна».
На сустрэчы, сярод іншых, былі праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка, старшыня FIDH Эліс Магвэ і Аляксандра Матвійчук, кіраўніца ўкраінскага «Центра громадянських свобод», якому сёлета разам з Алесем Бяляцкім і расейскім «Мэмарыялам» прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.
«Дзякуй Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, якая вось ужо 100 гадоў удзельнічае ва ўсіх бітвах. Сёньня яна змагаецца дзякуючы працы гэтых жанчын і мужчын, якія дзейнічаюць супраць беспакаранасьці з рызыкай для жыцьця. Яны ведаюць, што могуць разьлічваць на нашу падтрымку», – напісаў пасьля сустрэчы Макрон.
На апублікаваным ў Twitter прэзыдэнта Францыі фатаздымку відаць, што у руках ён трымае майку з выявай беларускага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.