Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі

Алесь Любянчук

Журналіста і грамадзкага дзеяча асудзілі па артыкуле 361 ч.1 «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім».

Як стала вядома БАЖ, судзьдзя Менскага гарадзкога суду Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым і прысудзіла яму 3 гады пазбаўленьня волі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць выраку. БАЖ лічыць прысуд Алесю Любенчуку помстай за шматгадовую прафэсійную дзейнасьць.

Любенчука затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы сёлета 26 траўня.

Акрамя журналісцкай дзейнасьці, Любянчук займаўся дабрачыннасьцю, ладзіў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Па зьвестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зьняволеньні знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх незалежных мэдыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Сацука, які пісаў пра карупцыю і спрачаўся з Лукашэнкам, асудзілі на 8 гадоў калёніі