Ліз Трас заявіла пра адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі

Ліз Трас

Трас кіравала брытанскім урадам толькі шэсьць тыдняў.

У афіцыйным звароце на Даўнінг-стрыт прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Ліз Трас заявіла, што падае ў адстаўку са сваёй пасады.

Палітык заняла пасаду прэм'ер-міністра пасьля сыходу ў адстаўку Борыса Джонсана.

Яна паведаміла, што застанецца выконваць свае працоўныя абавязкі да моманту, пакуль ня будзе абраны пераемнік. Сярод прычынаў — Трас ня можа выканаць дадзены ёй мандат. Брытаніі цяпер важна забясьпечыць стабільнасьць і змагацца за перавагі, якія можа даць Брэксіт (выхад з Эўразьвязу), лічыць Трас.

Таксама Трас заявіла, што ня будзе і лідэрам Кансэрватыўнай партыі. Новыя выбары ў партыі адбудуцца на наступным тыдні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вялікай Брытаніі актывізаваліся прыхільнікі адмены манархіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла былая шматгадовая кіраўніца Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Алена Міхалюк