Ужо сёньня: Дзень памяці Касьцюшкі і Агінскага

Тадэвуш Касьцюшка

Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.

1916 — у Сьвіслачы (Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча заняла Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч

1929 ― створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 ― першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.

Брытанскі гурт Led Zeppelin

1971―створаная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

У гэты дзень нарадзіліся

70 да н. э. ― Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.

1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

Фрыдрых Ніцшэ

1909 — Ракіта (Законьнікаў) Сяргей, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1914 — Лявон Случанін, паэт, вязень ГУЛАГу.

1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

Мікола Гіль

1962 — Сяргей Абламейка, беларускі журналіст, пісьменьнік, доктар гістарычных навук. Журналіст Радыё Свабода с 1990 году, аўтар кніг прозы, эсэістыкі, афарызмаў, а таксама шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі Беларусі і беларускай культуры.

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшлі кнігі Сяргея Абламейкі «Чаму Беларусь не Расея», «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: кніга першая і другая, «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (першае і другое выданьні), «Нечаканы Скарына», «Мой Картаген».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Цуд нараджэньня нацыі. Выйшла кніга «Чаму Беларусь не Расея»

У памяці

1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве

1824 ― Рамуальд Гедройць, адзін з кіраўнікоў паўстаньня Касьцюшкі.

1833 — Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.