Паводле сьледзтва, «група беларусаў, знаходзячыся на тэрыторыі Ўкраіны, Літвы і Польшчы, натхніўшыся ідэямі нацыяналізму і прытрымліваючыся шаблёнаў шавінісцкай ідэалёгіі ўзброеных груповак суседняй краіны, скаапэравалася і стварыла так званы полк імя Кастуся Каліноўскага».
Змаганьне за Ўкраіну беларускіх грамадзян у СК прылічылі да «злачыннай дзейнасьці».
«Найміты арганізавалі сетку тэлеграм-каналаў і чатаў, прызнаных экстрэмісцкімі фармаваньнямі. З іх дапамогай экстрэмісты, якія аб’ядналіся, рабілі спробы вярбоўкі грамадзян Беларусі для наступнага іх удзелу ва ўзброеных канфліктах, тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі нашай краіны, фінансаваньні экстрэмізму, распальваньні сацыяльнай і ідэалягічнай варожасьці ў грамадзтве», — піша тг-канал СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палку Каліноўскага заявілі, што жыцьцям чатырох байцоў, параненым падчас штурмавой апэрацыі, нічога не пагражаеУ дачыненьні кіраўнікоў і ўжо ўстаноўленых удзельнікаў Палка Каліноўскага беларускія ўлады пачалі крымінальную справу па арт.361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Раней ваяры Палка Каліноўскага заяўлялі аб тым, што будуць бараніць Украіну і ад войскаў Рэспублікі Беларусь, калі таму дадуць загад ісьці на вайну. Таксама полк заяўляў аб тым, што рыхтуецца да вызваленьня Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі і прарасейскіх сілаў ва ўладзе дзеля аднаўленьня незалежнасьці радзімы.
Вядома пра сьмерць 14 беларускіх байцоў-добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія добраахвотнікі навучаюцца на аэравыведнікаў у межах дзяржаўнага праекту Ўкраіны «Армія дронаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я накіраваны вызваліць Беларусь». Добраахвотнік «Менавіта» пра Пазьняка, КДБ, бэйсбол і іранскія мінамёты