Удзельнікі сабраліся, у прыватнасьці, каля дыпляматычных установаў Расеі, патрабуючы прызнаць яе дзяржавай – спонсарам тэрарызму, а таксама ўзмацніць вайсковую падтрымку Ўзброеных сілаў Украіны.
Каля расейскай амбасады ў Варшаве сабраліся сотні людзей. Яны патрабавалі, у тым ліку, выслаць расейскіх дыпляматаў.
Акцыя пратэсту каля расейскай амбасады ў Варшаве
На акцыі ў Варшаве луналі і нацыянальныя сьцягі Беларусі
Падобныя акцыі прайшлі і ў Рыме, Скоп’і, Вене і Празе. У сталіцы Латвіі Рызе да мітынгу, арганізаванага ўкраінскай грамадой, далучыўся амбасадар Украіны Аляксандар Мішчанка.
Акцыя ў Батумі
На акцыю ў Тбілісі дзяўчына выйшла з плякатам «У 1992-м мае бацькі пакінулі Абхазію і пераехалі ва Ўкраіну. Расея зруйнавала іх жыцьцё двойчы».
Акцыя пратэсту ў сталіцы Паўночнай Македоніі
Пратэст супраць расейскіх ваенных злачынстваў. Румынія, 10 кастрычніка 2022
Акрамя таго, каля 20 чалавек сабраліся каля расейскай амбасады ў Бялградзе, сталіцы Сэрбіі, дзе пашыраныя прарасейскія настроі.
Акцыя пратэсту супраць дзеяньняў Крамля. Бялград, Сэрбія, 10 кастрычніка 2022
Дэманстрацыі прайшлі таксама ў гарадах Канады — Манрэалі і Атаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Forbes: Расея выдаткавала на абстрэл Украіны да $700 млн. Экспэрт: «Запасаў крылатых ракет для новых масавых удараў няма» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскія спэцслужбы: рашэньні Пуціна аказаліся памылковымі; Украіна пераламіла ход вайны