Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за дасьледаваньні квантавай мэханікі

Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы за 2022 годзе прысудзілі французу Алену Аспэ, амэрыканцу Джону Клаўзэру і аўстрыйцу Антону Цайлінгеру за «экспэрымэнты са зблытанымі фатонамі, выяўленьне парушэньня няроўнасьці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы».

У 2021 годзе Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі была падзеленая на дзьве часткі. Першую палову прэміі атрымалі Сюкюро Манабэ і Кляўс Гасэльман за «фізычнае мадэляваньне клімату Зямлі і надзейны аналіз глябальнага пацяпленьня», другую палову ўручылі Джорджу Парызі — за «адкрыцьцё таго, як парадак і флюктуацыі ўзаемадзейнічаюць у фізычных сыстэмах ад атамаў да плянэтаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся нобэлеўскі тыдзень. Прэмію ў мэдыцыне атрымаў швэдзкі навуковец за дасьледаваньне генэтычных асноў эвалюцыі чалавека